Здзяйсняючы ўсёй сям’ёй прагулкі,
знаёмце дзяцей з прыродай роднага краю.
Расказвайце пра славутасці.
Гуляючы па вуліцах і бываючы на прыродзе, фатаграфіруйце дзяцей. Сумеснае разглядванне альбома і раней перажытыя ўражанні збліжаюць усіх членаў сям’і.
Стаўцеся з павагай да ўсяго, што створана працай нашых продкаў! Раскажыце сваім дзецям пра вялікія падзеі ў гісторыі нашага пасёлка.
Звярніце ўвагу на святы, традыцыі народа. Тлумачце дзецям іх сэнс. Памятайце, усё пачынаецца з малога.
Выхоўвайце ў дзяцей любоў, дабрыню, павагу да сваёй малой Радзімы.